2013-12-09 13:34:22

Папа прыняў Прэзідэнта Конга


RealAudioMP3 Святы Айцец прыняў 9 снежня 2013 г. на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Дэні Сассу-Нгесса. Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова палітыка з Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы, арцыбіскупам Пьетра Паралінам. Падчас сардэчных перамоваў, як заяўляе Зала Друку Апостальскай Сталіцы, быў падкрэслены пазітыўны ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё кангалезскага грамадства, асабліва ў галіне аховы здароўя і адукацыі. Былі адзначаны добрыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Конга. Уздымаліся некаторыя тэмы, якія ўяўляюць агульны інтарэс, і было падкрэслена жаданне да далейшага ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва.

Гаворка ішла таксама пра гуманітарную сітуацыю ў Цэнтральнай Афрыцы, звязаную з вялікай колькасцю бежанцаў і феноменам міграцыі, а таксама пра праблемы бяспекі ў рэгіёне, якія ўзнікаюць у сувязі з ростам фундаменталізму.

Размова паміж папам Францішкам і Прэзідэнтам Конга працягвалася каля 17 хвілін. Кіраўніка дзяржавы суправаджалі некалькі міністраў і члены сям’і.

Да 1960 г. Конга была калоніяй Бельгіі. Гэта другая па плошчы і чацвёртая па колькасці насельніцтва краіна ў Афрыцы. З 4,6 млн. жыхароў 2,6 млн. тут лічаць сябе католікамі. У 2012 г. Конга была прызнана самай беднай краінай у свеце згодна з даследаваннямі МВФ.







All the contents on this site are copyrighted ©.