2013-12-09 10:55:27

Былы кіраўнік Залы Друку: падчас маёй працы ў Ватыкане не было ніякага “гей-лобі”


RealAudioMP3 Падчас сваёй працы ў Ватыкане былы кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду не назіраў ніякага “гей-лобі” або падобнага роду “групы ціску”. Хаакін Навара Вальс, які ўзначальваў прэс-службу Апостальскай Сталіцы на працягу 23 гадоў, нагадаў аб вялікай колькасці ілжывых абвінавачванняў біскупаў і святароў у педафіліі за апошнія гады. Так адбылося, напрыклад, з кардыналамі ў Чыкага і Сіднэі. “Высветлілася, што ў Злучаных Штатах гэта праблема была яшчэ шырэй”, - сказаў Навара Вальс у інтэрв’ю аўтарытэтнаму іспанскаму часопісу “Inversión&Finanzas”. Ён прызнаўся, што за гады сваёй працы ён сустрэў у Рымскай курыі “велізарную колькасць вялікіх людзей”, некаторых з якіх лічыць святымі. Канешне, там існуе ў пэўнай меры і “кар’ерызм”, які былы ватыканскі супрацоўнік не схільны лічыць “крымінальным злачынствам”.

Навара Вальс закрануў тэму адстаўкі Бэнэдыкта XVI і адзначыў, што тыя, хто ведае кардынала Ратцынгера, не былі б здзіўлены, калі той яшчэ падчас канклаву не прыняў бы выбар кардыналаў, але ён зрабіў гэта, што стала гераічным учынкам з яго боку. Былы кіраўнік Залы Друку нязгодны з меркаваннем, што “Бэнэдыкт XVI адчуваў сябе бяссільным зрабіць неабходныя рэформы ў Рымкай курыі”. Тое, што зараз робіць папа Францішак, было распачата менавіта яго папярэднікам, адзначыў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.