2013-12-08 16:55:15

Францішак на Іспанскай плошчы: Марыя, аднаві ў нас жаданне святасці


RealAudioMP3 8 cнежня 2013 г., ва ўрачыстасць Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, папа Францішак здзейсніў традыцыйны візіт да скульптуры Маці Божай, якая знаходзіцца на Іспанскай плошчы ў Рыме. Па дарозе, Пантыфік спыніўся перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы, дзе яго прывіталі члены італьянскай Асацыяцыі прадпрымальнікаў. Затым, Папа накіраваўся на плошчу, дзе сабраліся прадстаўнікі мясцовых уладаў і групы вернікаў. Перад калонай, вяршыню якой упрыгожвае статуя Панны Марыі, Францішак прамовіў малітву. Ён папрасіў Маці Божую “аднавіць ва ўсіх нас жаданне святасці”, дапамагчы, “святлу праўды” заззяць у нашых словах, а “спеву любові” – у нашых справах. “Дапамажы ўважліва слухаць голас Пана”; а “вокліч бедных”, “пакуты хворых і патрабуючых”, няхай не пакідаюць нас абыякавымі, памаліўся Святы Айцец. Пасля ўскладання вянку з кветак да падножжа скульптуры, Францішак прывітаў прадстаўнікоў уладаў, а таксама групу хворых, прысутных на Іспанскай плошчы.

Па дарозе ў Ватыкане, Папа спыніўся ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ, дзе памаліўся перад цудатворным абразом Маці Божай Снежнай – “Апякункі рымскага народа”.








All the contents on this site are copyrighted ©.