2013-12-08 14:04:45

Пантыфік прызначыў пасланніка на пахаванне Нэльсана Мандэлы


RealAudioMP3 8 снежня 2013 г. папа Францішак прызначыў кардынала Пітэра Тарксана, старшыню Папскай рады “Iustitia et pax”, сваім спецыяльным пасланнікам на цырымонію пахавання былога Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсана Мандэлы, якая пройдзе ў Іаганэсбургу 10 снежня. Нэльсан Мандэла памёр ноччу 6 снежня, ва ўзросце 95-ці гадоў, пасля працяглай хваробы. У сваёй спачувальнай тэлеграме, скіраванай на імя Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зума, Францішак заклікаў маладыя пакаленні палітыкаў гэтай краіны натхняцца прыкладам Нэльсана Мандэлы і “ставіць справядлівасць і агульнае дабро ў авангардзе сваіх палітычных памкненняў”. Папа нагадаў пра адданасць палітыка прынцыпам абароны чалавечай годнасці, а таксама пабудовы краіны на фундаменце “ненасілля, прымірэння і праўды”








All the contents on this site are copyrighted ©.