2013-12-07 11:05:59

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адказаў крытыкам літургічнай рэформы


RealAudioMP3 Літургія з’яўляецца эфектыўным сродкам супраць культуры без Бога, заявіў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. Арцыбіскуп Герхард Людвіг Мюлер выступіў на форуме ў нямецкім Вюрцбургу, прысвечаным 50-годдзю канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору аб літургіі „Sacrosanctum concilium”. Літургічная рэформа, паводле іерарха, стала каталізатарам місійнай дзейнасці Касцёла. Ён не пагадзіўся з крытыкамі, якія лічаць, што Сабор і яго рашэнні аб рэформе літургічных кніг прычыніліся да страты веры і зніжэння рэлігійнасці ў краінах Заходняй Еўропы. Сама рэформа, нагадаў арцыбіскуп, не была разрывам з Традыцыяй, проста некаторыя выкарысталі яе неадказна, не разумеючы яе сапраўднага духа.

Каб нанова адкрыць сэнс літургіі і знайсці выхад з крызісу, трэба паставіць большы акцэнт на яе тэалагічнай і антрапалагічнай складаючай, лічыць іерарх. Ён перасцярог ад радыкальных інавацый і прыватных новаўвядзенняў, у выніку якіх літургічная рэформа становіцца проста “акцыянізмам”, народнай педагогікай, тэрапіяй, ці нават самавыяўленнем.







All the contents on this site are copyrighted ©.