2013-12-06 14:45:03

Папа сустрэўся з Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў


RealAudioMP3 6 снежня 2013 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Антоніа Гутэрэса. У першую чаргу імі была абмеркавана цяжкая гуманітарная сітуацыя ў Сірыі, а таксама ініцыятывы неабходныя для падтрымкі суседніх дзяржаў, якія прынялі больш за 2 млн. бежанцаў з гэтай краіны. Прадстаўнік ААН падзяліўся з Пантыфікам інфармацыяй аб сітуацыі з бежанцамі і эмігрантамі ў свеце, а таксама выказаў Папе глыбоку падзяку за намаганні па прыцягненні ўвагі грамадстваў да цяжкага становішча гэтых людзей. Антоніа Гутэрэс падзяліўся занепакоенасцю ў сувязі з жаданнем некаторых краін Еўрапейскага Саюза не прымаць бежанцаў у тым ліку з Сірыі і расказаў пра ініцыятывы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах
бежанцаў накіраваныя супраць падобнай палітыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.