Папа Францішак, з
пункту гледжання нямецкага кардынала Карла Лемана, выкарыстоўвае ў сваёй адгартацыі
нешта большае, чым проста крытыку капіталізму. “Evangelii gaudium” не можна абмежаваць
да “адносна таннай крытыкі капіталізму” напісаў біскуп Майнца ў дадатку да апошняга
нумару “Die Zeit”. У дакуменце расстаўлены негатыўныя акцэнты сучаснай эканамічнай
сістэмы, але перш за ўсё ў ім звяртаецца ўвага на дэвіяцыі сістэмы сацыяльнай: “культуру
адходаў” і “абсалютную аўтаномію рынкаў”. Кардынал прывітаў вострую крытыку Пантыфіка,
скіраваную у бок капіталізму. Іерарх лічыць, што яна не гучала з боку Касцёла настолькі
ясна з моманту апублікавання энцыклікі “Rerum novarum” у 1891 г.
Яшчэ адзін
нямецкі іерарх, арцыбіскуп Берліну, кардынал Райнэр Вёлькі, падкрэсліў, што Папа павярнуўся
супраць рынкавага радыкалізму, які дамінуе ў грамадствах і падвяргае выключэнню чалавечыя
адносіны ў эканоміцы. Пантыфік выступіў у сваёй адгартацыі супраць “дыктатуры эканомікі
без асобы і без сапраўды чалавечай мэты”, - падкрэсліў іерарх.
Трэба адзначыць,
што нядаўна апублікаваная Апостальская адгартацыя “Evangelii gaudium” (Радасць Евангелля)
ужо выклікала вялікі рэзананс не толькі ў касцёльных, але і фінансавых колах у свеце.