2013-12-05 10:26:33

Пантыфік пачуе адвэнтавыя медытацыі прапаведніка Папскага Дома


RealAudioMP3 “Да Божага Нараджэння разам са св. Францішкам Асізскім” – гэта тэма медытацый, якія прапаведнік Папскага Дома, капуцын Раньера Канталамеса, прапануе папе Францішку і яго супрацоўнікам у кожную з пятніц Адвэнту. Першая прагучыць у мурах Апостальскага палацу 6 снежня 2013 г. Законнік прызнаўся, што да абрання тэмы яго натхніла нядаўняе падарожжа Пантыфіка ў Асізі і абраная ім тэма наступнага Сусветнага дня міру: “Братэрства – падмурак і шлях да міру”. Ён перакананы, што св. Францішак можа шмат чаго сказаць сучаснаму Касцёлу. Айцец Канталамеса прапануе паглядзець на постаць Бедняка праз яго пакору, беднасць і імкненне рэфармаваць Касцёл.

У капліцу “Redemptoris Mater” пачуць медытацыі запрошаны кардыналы, арцыбіскупы і біскупы, сакратары дыкастэрый, прэлаты Рымскай курыі і вікарыяту Рыма, генеральныя настаяцелі манаскіх кангрэгацый.







All the contents on this site are copyrighted ©.