2013-12-04 10:30:30

Унікальныя біблійныя тэксты з Ватыканскай бібліятэкі даступны он-лайн


RealAudioMP3 Ватыканcкая апостальская бібліятэка і Бадлеанская бібліятэка Оксфардскага ўніверсітэта стварылі ўнікальны он-лайн праект. Яны аб’ядналі намаганні і перавялі ў лічбавы фармат некаторыя з найбольш важных і ўнікальных Біблій і біблійных тэкстаў са сваіх калекцый, а затым змясцялі іх у інтэрнэце на старонцы Бадлеанскай бібліятэкі (http://bav.bodleian.ox.ac.uk). З 3 снежня 2013 г. яны даступны ў сеціве. Лічбавыя матэрыялы маюць высокую якасць, што дазваляе іх дэталёвае вывучэнне.

Гэта ініцыятыва з’яўляецца першым крокам 4-гадовага сумеснага праекту па публікацыі лічбавага кантэнту ў інтэрнэце. Камісія вучоных і экспертаў з розных краін свету абрала для перавядзення ў лічбавы фармат частку рукапісаў на іўрыце і грэцкай, а таксама інкунабулы з абодвух бібліятэк. Падчас працэсу адбору ўлічваліся як патрабаванні навукоўцаў, так і практычныя патрэбы.







All the contents on this site are copyrighted ©.