2013-12-04 14:34:50

Рада кардыналаў працягвае абмяркоўваць працу ватыканскіх дыкастэрый


RealAudioMP3 Рада кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам і падрыхтоўкі праекту рэфармавання Рымскай курыі працягнула сваю працу ў Ватыкане. Пасяджэнне 4 снежня 2013 г. прайшло без удзелу папы Францішка, які праводзіў агульную аўдыенцыю, паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Паводле святара, сустрэча пурпуратаў праходзіла ў спакойнай і сардэчнай атмасферы. Вечарам 3 снежня, яны сустрэліся з новым Дзяржсакратаром арцыбіскупам Пьетра Паралінам, якому склалі пажаданні ў сувязі з уступленнем на пасаду.

У цэнтры дыскусій Рады кардыналаў была праца некаторых важных ватыканскіх дыкастэрый, у прыватнасці Кангрэгацый па справах Кананізацыі, Каталіцкай Адукацыі і Евангелізацыі Народаў. Абмеркаванні праходзяць у даволі хуткім тэмпе, таму што ўяўляюць сабой толькі першы этап дыскусій. Затым іх змест будзе больш грунтоўным, паведаміў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.