2013-12-04 11:26:12

Папа заклікаў маліцца за выкрадзеных у Сірыі законніц


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 4 снежня 2013 г. папа Францішак заклікаў маліцца ў інтэнцыі пяці праваслаўных законніц, якія былі выкрадзены баевікамі ў Сірыі. 2 снежня нападу тэрарыстаў падвергся праваслаўны манастыр св. Тэклы ў мястэчку Маалула, які з’яўляецца гістарычным сімвалам сірыйскага хрысціянства і знаходзіцца недалёка ад Дамаску. Баевікі разбурылі частку манастыра і выкралі пяць законніц, грамадзянак Сірыі і Лівана. Да сённяшняга дня іх месца знаходжання застаецца невядомым. “Памолімся за гэтых сясцёр і за ўсіх, хто быў выкрадзены падчас трываючага канфлікту. Працягнем маліцца і дзейнічаць разам на карысць міру”, - заклікаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.