2013-12-04 11:43:01

З’явілася тэндэнцыя да аднаўлення дыялогу паміж Святым Пасадам і Аль-Азхар


RealAudioMP3 Праз тры гады пасля спынення рэгулярных сустрэч паміж Святым Пасадам і ўніверсітэтам Аль-Азхар, расце надзея на іх хуткае аднаўленне. 2 снежня 2013 г. адбылося спатканне сакратара Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кс. Мігеля Анхеля Аюса Гіксота з намеснікам кіраўніка галоўнай навучальнай установы суніцкага ісламу ў арабскім свеце. Святар перадаў пасланне старшыні Папскай рады, кардынала Жана-Луі Тарана. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, ахарактарызаваў 45-хвілінную сустрэчу як “пазітыўную і канструктыўную”, што дае станоўчыя перспектывы на будучыню і надзею на аднаўленне адносін.

Дыялог быў прыпынена па ініцыятыве ўніверсітэта Аль-Азхар у 2011 г. Святы Пасад пасля гэтага неаднаразова выказваў гатоўнасць да яго аднаўлення. Пасля абрання Францішка з’явіліся першыя прыкметы гэтага. Вярхоўны імам Аль-Азхар Ахмед аль-Таіб павіншаваў Пантыфіка і заявіў пра “поўнае супрацоўніцтва і любоў” у мэтах абароны агульных каштоўнасцяў і спынення распаўсюджвання “культуры нянавісці і няроўнасці”.







All the contents on this site are copyrighted ©.