Біскуп востра крытыкуе сітуацыю вакол Чэмпіянату свету па футболе
Вострай крытыцы падвергнуў
Чэмпіянат свету па футболе ў Бразіліі аўстра-бразільскі біскуп Эрвін Кройтлер. Пры
ўсім футбольным энтузіязме ў краіне вялікая частка насельніцтва глядзіць на мерапрыемства,
якое адбудзецца ў чэрвені-ліпені 2014 г., вельмі крытычна, сказаў іерарх аўстрыйскаму
каталіцкаму агенцтву “Kathpress”. “Колькі там выкінута грошай і як паступілі з народам,
гэта не ўкладваецца ў галаве. Калі бачыш, як вакол стадыёнаў зносяць дамы і людзі
не ведаюць, куды ісці – хочацца крычаць да нябёсаў”, - сказаў іерарх.
Замест
Кубка свету, людзі жадаюць адукацыі, аховы здароўя, функцыянальнай інфраструктуры
і бяспекі ў краіне. “ФІФА” занадта ўмяшалася ў законы краіны, што можа нанесці абразу
нацыянальнаму гонару многіх людзей, лічыць біскуп Кройтлер. 74-гадовы біскуп Шынгу
ў басейне Амазонкі ў цяперашні час знаходзіцца з візітам у роднай Аўстрыі.