Патрыярх Халдэйска-Каталіцкай
Царквы Луіс Рафаэль І Сако з Багдаду спадзяецца на візіт папы Францішка ў Ірак. “Для
нас, хрысціян у Іраку такі візіт з’яўляецца неабходнасцю, таму што нам патрэбна салідарнасць
і дапамога”, сказаў ён агенцтву “AsiaNews” 2 снежня 2013 г. Так, як Святы Айцец здзейсніў
“цуд” у Сірыі, калі была спынена пагроза ваеннай інтэрвенцыі, ён таксама можа прынесці
“цуд” нам, сказаў Патрыярх пасля вяртання з Рыму. Францішак узяў пад увагу яго запрашэнне
і зрабіў адпаведны запіс у сваім нататніку, паведаміў іракскі іерарх. Кіраўнікі Усходніх
Цэркваў, аб’яднаных з Рымам, 21 лістапада мелі сустрэчу з Пантыфікам у Ватыкане.
Папскі
візіт у Іраку будзе сапраўднай “прэм’ерай”, важным крокам і незвычайнай падтрымкай
церпячай Царкве, падкрэсліў кардынал Сако. У мінулым Пантыфікі наведвалі Ліван, Сірыю
і Іарданію, але ніколі Ірак. Ян Павел ІІ меў намер здзейсніць падарожжа ў гэту краіну
ў 2000 г., але яно было адменена па прычынах бяспекі. Сёння такі візіт можа адюбыцца
таму, што ўрад будзе рабіць усё магчымае, каб гарантаваць бяспеку, заявіў Патрыярх.
Падчас свайго візіту ў Рым кардынал Сако наведаў Бэнэдыкта XVI, які паабяцаў
яму сваю малітву за Ірак.