2013-12-03 12:10:43

Папа: хрысціянскі спакой – гэта не нешта статычнае, ціхае і памяркоўнае


RealAudioMP3 Касцёл павінен быць радасным, як Езус, лічыць папа Францішак. Менавіта радасць Пана ён пакліканы перадаваць людзям, радасць, якая нясе сапраўдны спакой. Гэтым двум рэчаіснасцям – радасці і спакою – прысвяціў сваю гамілію падчас ранішняй св. Імшы 3 снежня 2013 г. Пантыфік. Ён звярнуў увагу, што мы прызвычаіліся ўяўляць Хрыста прапаведуючым, навучаючым, аздараўляючым, але забыліся, што Езус усміхаўся, быў радасным. У Яго была “унутраная радасць”, Ён радаваўся ў Святым Духу. Менавіта такая радасць, па словах Папы, з’яўляецца сапраўдным спакоем, бо спакой – гэта не нешта статычнае, ціхае, памяркоўнае, ён з’яўляецца радасным. “Наш Бог з’яўляецца радасным”, - падкрэсліў Святы Айцец і дадаў, што Ён жадае, каб Касцёл быў таксама такім. Нават у пытаннях сур’ёзных, такіх як, напрыклад, евангелізацыя, Касцёл не павінен адчуваць недахопу ў радасці, лічыць Пантыфік.







All the contents on this site are copyrighted ©.