2013-12-02 14:02:30

Пантыфік прыняў ізраільскага прэм’ера


RealAudioMP3 2 снежня 2013 г. у Ватыкане Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Біньяміна Нетаньяху, прэм’ер-міністра Дзяржавы Ізраіль. Палітык сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы арцыбіскупам Пьетра Паралінам. Падчас размоў увага была засяроджана на складанай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі на Блізкім Усходзе, з асаблівым акцэнтам на аднаўленне перамоў паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Была выказана надзея, што справядлівае і трывалае ўрэгуляванне канфлікту будзе дасягнута як мага хутчэй. Гаворка ішла таксама пра планы папы Францішка наведаць Святую Зямлю. Былі абмеркаваны розныя пытанні, якія тычацца адносін паміж органамі дзяржаўнай улады і мясцовымі каталіцкімі супольнасцямі, а таксама паміж Дзяржавай Ізраіль і Святым Пасадам, і выказана надзея, што пагадненне, якое рыхтуецца на працягу некаторага перыяду, можа быць падпісана ў хуткім часе.







All the contents on this site are copyrighted ©.