Пантыфік паспавядае некалькіх вернікаў у рымскай парафіі
1 снежня 2013 г. у
другой палове дня Святы Айцец наведае парафію св. Кірыла Александрыйскага, недалёка
ад “Tor Sapienza”, на ўсходзе Вечнага горада. Папа не толькі адправіць св. Імшу, як
заяўлялася раней, але і ўдзеліць сакрамэнты. Францішак прыбудзе ў парафію ў 16.00
па рымскім часе. Яго візіт пачнецца з сустрэчы з хворымі, затым ён благаславіць дзяцей,
ахрышчаных у мінулым годзе. Пантыфік мае таксама намер сесці ў канфесіянал і паспавядаць
некалькіх вернікаў. У 18.00 пачнецца св. Імша, пасля якой Папа сустрэнецца з парафіяльнымі
групамі і валанцёрамі. Гэта будзе другі візіт Францішка ў рымскую парафію. У маі ён
наведаў супольнасць св. Альжбеты і Захарыі.