Папа да Сусветнага Патрыярха: хрысціяне Усходу і Захаду павінны даць агульнае сведчанне
Заклік да міру на
Блізкім Усходзе і да абароны рэлігійнай свабоды ў свеце ўтрымлівае пасланне, якое
папа Францішак даслаў Патрыярху Канстантынопальскаму Барталамею I, з нагоды сённяшняга
свята святога апостала Андрэя Першазванага. Дэлегацыя Святога Пасаду на чале з кардыналам
Куртам Кохам, старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, знаходзіцца
ў гэтыя дні ў Стамбуле. “Дыялог, прабачэнне і прымірэнне з’яўляюцца адзіна магчымым
сродкам урэгуляваць канфлікту на Блізкім Усходзе”, - напісаў Пантыфік. Ён нагадаў,
што шмат хрысціян у свеце падвяргаюцца дыскрымінацыі, а часам праліваюць кроў за сваю
веру. На думку Святога Айца, “хрысціяне Усходу і Захаду павінны даць агульнае сведчанне
для распаўсюджвання евангельскага паслання на ўвесь свет. У заканчэнні паслання Пантыфік
падкрэсліў намер “працягваць братэрскія адносіны паміж Касцёлам Рыма і Сусветным Патрыярхатам”.