2013-11-29 12:18:43

Папа заахвоціў супольнасць “Тэзэ” працягваць сваю дзейнасць


RealAudioMP3 Папа Францішак заахвоціў экуменічную супольнасць “Тэзэ” працягваць сваю дзейнасць на карысць адзінства паміж хрысціянамі. 28 лістапада 2013 г. Святы Айцец сустрэўся ў Ватыкане з яе прыёрам братам Алоізам. Падчас аўдыенцыі ён распавёў Пантыфіку пра дзейнасць супольнасці ў французскім мястэчку Тэзе, а таксама пра пілігрымкі даверу, якія яна арганізуе штогод у розных гарадах Еўропы. Брат Алоіз пазнаёміў папу Францішка з прынцыпамі экуменічнай супольнасці і падкрэсліў, што хрост яны разглядаюць, як галоўны аб’ядноўваючы элемент усіх хрысціян. У сваю чаргу Пантыфік выказаў вялікую павагу да заснавальніка супольнасці “Тэзе” брата Ражэ і заклікаў працягваць працу на карысць экуменізма.

Брат Алоіз упершыню быў прыняты папам Францішкам на прыватнай аўдыенцыі. Да гэтага часу ён сустракаўся з Бэнэдыктам XVI. Яго папярэднік, брат Ражэ, меў спатканні з Янам XXIII, Паўлам VI і Янам Паўлам ІІ.







All the contents on this site are copyrighted ©.