2013-11-29 14:07:17

Новы Біскуп Віцебскі пачне з вырашэння персанальных пытанняў


RealAudioMP3 “Для мяне гэта ў пэўным значэнні шок”, прызнаўся біскуп-намінант Алег Буткевіч, каментуючы сваё прызначэнне на пастыра Віцебскай дыяцэзіі, але, не гледзячы на гэта, ён ужо ясна сфармулаваў для сябе першы “план дзеянняў”. “Трэба будзе вырашыць арганізацыйныя пытанні, звязаныя з дзейнасцю дыяцэзіяльнай курыі, яе структурай. Вядома, што асноўная праца будзе тычыцца персанальных пытанняў”, - сказаў ён у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Трэба нагадаць, што 25 лютага 2013 г. папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне біскупа Уладзіслава Бліна аб адстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Віцебскай дыяцэзіяй. Да сённяшняга дня яе караўніцтва ажыццяўляў Апостальскі адміністратар, кс. Францішак Кісель.







All the contents on this site are copyrighted ©.