2013-11-29 14:39:29

Біскуп-намінант Юзэф Станеўскі: вярнуцца да крыніцы Божай міласэрнасці


RealAudioMP3 “Хачу дзяліцца любоўю, якою Бог мяне абдарыў” – так бачыць сваю місію ў якасці наступніка апосталаў новапрызначаны дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзэф Станеўскі. “Змяняецца свет, змяняецца чалавек, але нязменнымі застаюцца словы Евангелля. Таму першым выклікам для новых біскупаў, але і кожнага верніка, з’яўляецца вяртанне да крыніцы Божай міласэрнасці, каб там сустрэцца і знайсці сваё месца. Бо чалавек прагне любові, але атрымаўшы яе ён павінен гэтай любоўю дзяліцца”, - сказаў біскуп-намінант Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Трэба нагадаць, што Гродзенская дыяцэзія заставалася без дапаможнага біскупа з 2004 г., калі біскуп Антоні Дзям’янка, які выконваў гэтыя абавязкі, быў прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.