2013-11-28 14:14:44

На плошчы св. Пятра пачнецца ўзвядзенне святочных ясляў


RealAudioMP3 На плошчы св. Пятра, пачынаючы з наступнага панядзелка, 2 снежня 2013 г., пачнецца ўзвядзенне святочных ясляў да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Сёлета ансамбль персанажаў да сцэны нараджэння Езуса ахвяравала Неапальская архідыяцэзія, паведамлі ў Губернатараце Дзяржавы Ватыкан 28 лістапада 2013 г. Неапаль традыцыйна славіцца мастацтвам узвядзення ясляў Божага Нараджэння. Аб коштах і памеры сёлетняй кампазіцыі не паведамляецца. Устаноўкай ясляў зоймецца дэпартамент тэхнічнай службы губернатарата. Іх адкрыццё адбудзецца напярэдадні Божага Нараджэння.


6 снежня на плошчу св. Пятра прыбудзе таксама традыцыйная святочная ёлка. Вышыня дрэва складзе сёлета 25 метраў, а яе радзімай з’яўляецца баварскі Вальдмюнхен. Інаўгурацыя і першае ўключэнне ілюмінацыі на ёлцы запланавана на 13 снежня.







All the contents on this site are copyrighted ©.