2013-11-28 12:53:53

Кардынал Шонборн: “Evangelii Gaudium” – хартыя сусветнага закліку да місій


RealAudioMP3 З “Evangelii Gaudium” папа Францішак даў Касцёлу “усёабдымны кампендый евангелізацыі”, лічыць кардынал Крыстаф Шонборн. Арцыбіскуп Венскі спадзяецца, што адгартацыя стане сапраўднай “хартыяй сусветнага закліку да місій”. Гэта вялікі выклік, які стаіць перад Касцёлам, сказаў старшыня Канферэнцыі Біскупаў Аўстрыі. Ён звярнуў увагу, што “Evangelii Gaudium” мае шмат спасылак на так званы Дакумент з Апарэсіды, які быў прыняты лацінаамерыканскімі біскупамі ў 2007 г. і ў значнай ступені паўстаў пад рэдакцыяй тагачаснага кардынала Берголіа. Дакумент, як і Апостальская адгартацыя, утрымлівае “заклік да місій”. Пры чым у абодвух дакументах даецца “шмат вельмі канкрэтных доказаў для абгрунтавання гэтай мэты”, падкрэсліў кардынал Шонборн.







All the contents on this site are copyrighted ©.