2013-11-27 14:57:43

Урачыстасці Божага Нараджэння з Папам па каналах “Еўрабачання”


RealAudioMP3 Папа Францішак падтрымае традыцыю свайго папярэдніка і правядзе св. Імшу ва Урачыстасць Божага Нараджэння 24 снежня 2013 г. не апоўначы, але на дзве з паловай гадзіны раней – у 21.30 паводле рымскага часу. Гэта вынікае з плану прамых трансляцый з Ватыкану, апублікаванага на сайце Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Начную Эўхарыстыю будзе трансляваць таксама тэлеканал “Беларусь 1”. Таксама тэлегледачы па ўсім свеце атрымаюць магчымасць убачыць і пачуць у прамым эфіры пасланне Святога Айца “Urbi et Orbi”, трансляцыю якога Ватыканскі тэлевізійны цэнтр па каналах Еўрапейскага вяшчальнага саюза, папулярна называнага “Еўрабачаннем”, арганізуе 25 снежня ў 12.00 па рымскім часе. Па такім жа прыцыпе пройдзе трансляцыя ў Новы Год – 1 студзеня 2014 г. у 10.00 Пантыфік узначаліць св. Імшу ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі і 47-ы Сусветны дзень міру.







All the contents on this site are copyrighted ©.