2013-11-27 12:45:09

Патрыярх Маскоўскі за супрацоўніцтва з католікамі ў адстойванні сямейных каштоўнасцяў


RealAudioMP3 26 лістапада 2013 г. у Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыняў старшыню Папскай рады па справах сям’і арцыбіскупа Вінчэнца Палью. Каталіцкі іерарх прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “Сучасная біблістыкі і Традыцыя Касцёла”. Патрыярх высока ацаніў пазіцыю Святога Пасаду па пытанні мірнага ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў Сірыі, гаворыцца на сайце Маскоўскага Патрыярхату. Ён таксама адзначыў як адзін з найважнейшых кірункаў супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам абарону традыцыйна разуметай сям’і. Пазіцыі двух Цэркваў па дадзеным пытанні з’яўляюцца вельмі блізкімі, і гэта дае магчымасць праваслаўным і католікам сумесна адстойваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці ў секулярным еўрапейскім грамадстве.

Са свайго боку арцыбіскуп Палья паведаміў, што папа Францішак лічыць тэму сям’і адной з самых прыярытэтных і таму склікаў на восень 2014 г. надзвычайнага Сінода Біскупаў, прысвечаны гытаму пытанню. Іерарх выказаў глыбокае перакананне, што ў гэтай сферы Цэрквы павінны цесна супрацоўнічаць.

На заканчэнне сустрэчы суразмоўцы яшчэ раз пацвердзілі, што найбольш прыярытэтнымі напрамкамі праваслаўна-каталіцкага ўзаемадзеяння сёння з’яўляюцца абарона хрысціян ад пераследу і дыскрымінацыі, а таксама адстойванне сямейных і іншых традыцыйных каштоўнасцяў у грамадстве.







All the contents on this site are copyrighted ©.