2013-11-27 10:10:59

Пантыфік сустрэўся з хворымі дзяўчынкамі


RealAudioMP3 27 лістапада 2013 г. перад агульнай аўдыенцыяй Святы Айцец сустрэўся ў ватыканскай Зале Паўла VI з 50 дзяўчынкамі хворымі на сіндром Рэта і іх сем’ямі. Гэта была не першая сустрэчы Папы з дзецьмі, якія пакутуюць ад сур’ёзных захворванняў. Адна з іх прайшла 31 мая 2013 г. у капліцы Дому св. Марты. Тады Францішак спаткаўся з маленькімі пацыентамі анкалагічнага аддзялення рымскай клінікі “Агасціна Джэмелі”.

Сіндром Рэта – гэта псіханеўралагічнае спадчыннае захворванне, якое сустракаецца амаль выключна ў дзяўчынак. Сіндром назвалі ў гонар Андрэаса Рэта, аўстрыйскага неўролага, які ўпершыню апісаў яго ў 1966 г. Складанасць выяўлення хваробы звязана з тым, што яна праяўляецца не адразу, звычайна на працягу другога года жыцця. Сіндром Рэта сустракаецца ў прадстаўнікоў розных сацыяльных слаёў, нацыянальнасцяў, культур, з перыядычнасцю 1 выпадак на 10-15 тыс. народжаных.







All the contents on this site are copyrighted ©.