2013-11-26 11:32:17

Францішак: момант належыць чалавеку, але час – Богу


RealAudioMP3 Чалавек можа быць гаспадаром моманту, але Хрыстус – гэта Пан часу. З такімі словамі папа Францішак звярнуўся 26 лістапада 2013 г. да ўдзельнікаў Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты. Папа даў дзве парады, каб добра разумець цяперашні час і рыхтавацца да апошняга моманту: трываць у малітве і мець надзею. Малітва і праніклівасць, на яго думку, дапамагаюць глыбока разумець асобныя моманты нашага жыцця і скіроўваюць да Бога. Надзея, аднак, гэта “фара дальняга святла”, якая асвятляе апошнюю частку жыцця чалавека і ўсяго свету. Францішак адзначыў, што наша жыццё ў асобным моманце і жыццё ў часе, гэта дзве розныя рэчы. “Хрысціянін – гэта чалавек, які здольны жыць і момантам і часам”, - сказаў Папа. “Каб распазнаваць сапраўдныя знакі, каб ведаць шлях, на які неабходна паўстаць ў дадзены момант, неабходны дар праніклівасці і малітвы. Аднак, каб глядзець на час, адзіным гаспадаром якога з’яўляецца Езус Хрыстус, нам не дапаможа ніводная з чалавечых цнотаў. Цнота, для таго, каб глядзець на час, павінна быць дадзена, падаравана Панам: гэта надзея! Малітва і праніклівасць для моманту; надзея для часу”, - сказаў Папа.

Паводле Францішка такім павінна быць жыццё чалавека: з малітвай і праніклівасцю перажываць асобныя моманты, і пакідаць месца надзеі. Папа заклікаў вернікаў прасіць Бога яшчэ аб адной цноце – мудрасці – якая дапамагае маліцца і быць праніклівымі ў кожны момант нашага жыцця, а ў часе, дазваляе жыць з надзеяй.








All the contents on this site are copyrighted ©.