2013-11-26 09:10:28

Папа абмеркаваў праблемы міру з Прэзідэнтам Расіі


RealAudioMP3 Cітуацыя ў Сірыі, мір на Блізкім Усходзе і фундаментальная роля хрысціян у жыцці грамадства – гэтыя тэмы былі ў цэнтры размовы папы Францішка з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Святы Айцец прыняў палітыка на аўдыенцыі вечарам 25 лістапада 2013 г. Бакі выказалі задавальненне двухбаковымі адносінамі і абмеркавалі некаторыя праблемы, якія прадстаўляюць супольны інтэрэс. Сярод іх жыццё каталіцкай супольнасці ў Расіі, абарона і падтрымка каштоўнасцяў, якая тычацца годнасці чалавечай асобы, клопат пра жыццё і сям’ю. Асаблівая ўвага звярталася на сітуацыю хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу ў розных рэгіёнах свету. Уладзімір Пуцін падзякаваў Францішку за ліст скіраваны з нагоды пасяджэння “Вялікай дваццаткі” у Санкт-Пецярбургу, у якім Пантыфік заклікаў краіны-удзельніцы не заставацца абыякавымі перад абліччам драмы, якую перажывае сірыйскі народ. Падчас перамоваў у Ватыкане, бакі падкрэслівалі неабходнасць спынення насілля ў гэтай блізкаўсходняй краіне і падтрымкі ініцыятыў па мірным вырашэнні канфлікта, якія прадугледжваюць перамовы і ўдзел усіх этнічных і рэлігійных кампанентаў грамадства.

Прэзідэнт Расіі перадаў Папе прывітанне ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і падараваў абраз Маці Божай Уладзімірскай.








All the contents on this site are copyrighted ©.