2013-11-26 11:55:49

Пантыфік сустрэнецца са студэнтамі рымскіх універсітэтаў


RealAudioMP3 30 лістапада 2013 г. папа Францішак сустрэнецца са студэнтамі і выкладчыкамі рымскіх універсітэтаў на малітве Нешпараў у ватыканскай базыліцы св. Пятра. Такія сустрэчы ўжо традыцыйна праводзяцца на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, у якасці падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння. У яе рамках адбудзецца малітва перад абразом “Марыя – Пасад Мудрасці”, апякункі студэнтаў, перыгрынацыя якога, на працягу мінулага году, праходзіла ў Бразіліі. На заканчэнне Нешпараў, дэлегацыя бразільскіх юнакоў і дзяўчат перадасць абраз студэнтам з Францыі. Папярэднічаць сустрэчы з Пантыфікам будзе малітоўнае чуванне ў капліцы рымскага універсітэту “Tor Vergata” у пятніцу 29 лістапада, якое ўзначаліць дапаможны біскуп Рымскай дыяцэзіі, Ларэнца Леуццы.








All the contents on this site are copyrighted ©.