2013-11-26 15:19:28

Адгартацыя Папы: слова “радасць” сустракаецца 59 разоў


RealAudioMP3 Слова “радасць” у адгартацыі папы Францішка “Evangelii gaudium” cустракаецца 59 разоў, заўважыў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, падчас прэзентацыі новага дакумента Святога Айца ў Ватыкане 26 лістапада. Адгартацыя была напісана Пантыфікам асабіста, на іспанскай мове ў жніўні 2013 г.. пасля Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскуп Рына Фізікела падкрэсліў сувязь дакумента з адгартацыяй Паўла VI “Evangelii nuntiandi”, у якой таксама звяртаецца ўвага на цэнтральнае месца асобы Езуса, як “першага евангелізатара”. Арцыбіскуп Фізікела расказаў, што дакумент Францішка складаецца з сямі пунктаў, сабраных у пяці главах. Тут прадстаўлены погляд Святога Айца на місійны характар Касцёла, акрэслены спакусы, якія стаяць перад душпастырамі, сацыяльныя аспекты Евангелля, праблемы міра і дыялога.








All the contents on this site are copyrighted ©.