2013-11-25 12:01:52

Францішак: ёсць патрэба ў простых жэстах, якія нараджаюцца дзякуючы веры


RealAudioMP3 Вера, якая перажываецца глыбока, адкрываецца на абвяшчэнне Евангелля, - перакананы папа Францішак. З такімі словамі ён звярнуўся больш чым да 300 валанцёраў, якія дапамагалі ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў у рамках Года веры. Пантыфік прыняў іх на аўдыенцыі ў Клеменційскай Зале Апостальскага палацу 25 лістапада 2013 г. Ён назваў Год веры “правідэнцыяльнай магчымасцю”, каб аднавіць тое полымя, якое атрымалі падчас сакрамэнту хросту, каб захоўваць яго і дзяліцца ім. “У гэты час ласкі, мы змаглі нанова адкрыць сутнасць хрысціянскага шляху, на якім вера, разам з любоўю, займае першае месца. Вера, гэта аснова хрысціянскага досведу, таму што абумоўлівае нашы штодзённыя жыццёвыя выбары і ўчынкі. Яна з’яўляецца неад’емным натхненнем усіх нашых дзеянняў, у сям’і, на працы, у парафіі, з сябрамі, у розных сацыяльных асяродзях”, - сказаў Папа.

Святы Айцец нагадаў, што асаблівым чынам вера праяўляецца ў складаных сітуацыях. “Моцная і сапраўдная вера, праяўляецца асабліва ў моманты цяжкасцяў і выпрабаванняў: тады хрысціянін дазваляе Богу ўзяць сябе за руку, і прытуляецца да Яго, з упэўненасцю давяраючы моцнай любові, як непарушнай скале. Менавіта ў сітуацыях пакутаў, калі аддаёмся Богу з пакорай, мы можам даваць добрае сведчанне”, - сказаў Пантыфік.

Паводле Францішка, ініцыятывы, якія прайшлі ў рамках Года веры ў Рыме і ва ўсім свеце паспрыялі ўмацаванню духоўнасці і апостальскага запалу у вернікаў, якога патрабуе сучасны свет.

“Мы сталі сведкамі таго, наколькі вера ў Хрыста здольная саграваць сэрцы, становячыся па сапраўднаму рухаючай сілай новай евангелізацыі. Вера, якая перажываецца глыбока і з пераканасцю, як правіла адкрываецца на абвяшчэнне Евангелля. І гэта вера, робіць місійнымі нашы супольнасці! Сапраўды, ёсць патрэба ў хрысціянскіх супольнасцях, задзейнічаных у мужным апостальстве, якое дасягне людзей ў іх асяродзях, нават самых складаных”, - сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што сёння многія людзі патрабуюць простых чалавечых жэстаў, такіх як усмешка, сапраўднае слова, сведчанне, праз якое адкрыецца блізкасць Езуса Хрыста. Ён пажадаў, каб ніколі не існавала патрэбы ў гэтых знаках любові і пяшчотнасці, якія нараджаюцца менавіта дзякуючы веры.








All the contents on this site are copyrighted ©.