2013-11-25 15:24:57

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Парагвая


RealAudioMP3 Праблемы беднасці, карупцыі і правоў чалавека былі ў цэнтры сустрэчы паміж папам Францішкам і Прэзідэнтам Парагвая, Арасіем Мануэлем Картесам Хару. Святы Айцец прыняў палітыка на аўдыенцыі 25 лістапада 2013 г. Затым Арасіа Хару сустрэўся з арцыбіскупам Пьетра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы. У ходзе перамоваў, якія прайшлі ў цёплай атмасферы, адзначаліся добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і гэтай паўднёваамерыканскай краінай. Былі абмеркаваны тэмы, якія ўяўляюць супольны інтэрэс. Акрамя таго, адзначаўся уклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё парагвайскага грамадства і супрацоўніцтва паміж Апостальскай Сталіцай і Парагваем на міжранорднай арэне.








All the contents on this site are copyrighted ©.