2013-11-23 16:30:43

Іспанскія біскупы падвялі вынікі Году веры


RealAudioMP3 Год веры дасягне сваіх мэтаў, калі дапаможа нам абудзіць сумленне на вялікі выклік прадстаўлены крызісам веры. З такімі словамі старшыня Канферэнцыі Біскупаў Іспаніі арцыбіскуп Мадрыда кардынал Антоніа Рока Варэла звярнуўся на заканчэнне пленарнага пасяджэння іспанскага епіскапата 22 лістапада 2013 г. Іерарх адзначыў, што крызіс веры тычыцца таксама святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў, якія паддаюцца “духоўнай марнасці”, пра якую часта кажа папа Францішак. Кардынал Варэла пагадзіўся з заклікам Пантыфіка аб тэрміновай неабходнасці ў “душпастырскім навяртанні”.

Падчас пасяджэння Канферэнцыі Біскупаў Іспаніі абмяркоўваліся актуальныя грамадскія праблемы, адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай, эканамічны крызіс і клопат католікаў пра самых патрабуючых членаў грамадства, асабліва сем’і, якія сутыкнуліся з праблемай беспрацоўя.








All the contents on this site are copyrighted ©.