2013-11-23 12:43:31

Святы Айцец: клопат пра пажылых людзей, можа стаць “багатым досведам”


RealAudioMP3 Сёння Касцёл як ніколі павінен сведчыць аб каштоўнасці пажылых людзей, - перакананы папа Францішак. З такім заклікам ён звярнуўся да ўдзельнікаў штогадовай канферэнцыі Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, якая 21-23 лістапада 2013 г. праходзіць у Ватыкане на тэму барацьбы з нейрадэгенератыўнымі захворваннямі ў пажылым узросце і душпастырскай апекі людзей з такім дыягназам. У мерапрыемстве прымаюць удзел каля 700 экспертаў з розных краін свету. Пантыфік сустрэўся з імі ў ватыканскай базыліцы св. Пятра. Святы Айцец адзначыў, што павелічэнне людзей з нейрадэгенератыўнымі захворваннямі, якія часта суправаджаюцца пагаршэннем кагнітыўных здольнасцяў, павінна стымуліраваць новыя даследванні ў медыцынскай сферы, а таксама спрыяць большаму клопату з боку установаў і ў першую чаргу сем’яў, якія застаюцца прывелеяваным месцам адкрытасці і блізкасці. Гэты клопат павінен ажыцяўляцца ў атмасферы даверу і павагі. Такім чынам, гэта дзейнасць можа стаць багатым досведам, як з прафесійнага так і чалавечага пункту гледжання.

Акрамя таго, на думку Святога Айца, у дапамозе пажылым людзям павінна надавацца значнае месца душпастырскаму клопату аб рэлігійных і духоўных патрэбах. “Гэтыя вымярэнні застаюцца жыццятворнымі нават калі кагнітыўныя здольнасці людзей абмежаваны ці згублены”, - сказаў Папа і адзначыў, што гэта важна, “каб іх розум і сэрца не перарывалі дыялог і адносіны з Богам”.

Звяртаючыся да пажылых людзей Францішак нагадаў, што яны не з’яўляюцца толькі адрасатамі абвяшчэння евангельскага паслання, але павінны штодзённа быць сведкамі Пана ў сям’ях, парафіях і асяродках, якія наведваюць, знаёмячы з Хрыстом і Яго Евангеллем, асабліва самых маладых.








All the contents on this site are copyrighted ©.