2013-11-23 17:19:25

Пантыфік заклікаў катэхуменаў памятаць пра першую сустрэчу з Богам


RealAudioMP3 23 лістапада 2013 г. з нагоды заканчэння Года веры ў Ватыкане адбылася сустрэча папы Францішка з катэхуменамі. У ёй прынялі удзел каля 500 чалавек, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнту хросту з розных кантынентаў і краін свету, сярод якіх Расія, Малдова, Боснія і Герцагавіна, Егіпет, Марока, Алжыр, Кітай, Кыргызстан, Манголія, Куба. На пачатку сустрэчы Пантыфік прывітаў групу з 35-ці катэхуменаў на парозе базыліцы св. Пятра трыдыцыйнымі для сакрамэнту хросту пытаннямі: “Як тваё імя?”, “Чаго просіш у Касцёла Божага?”, “Што дае табе вера?”. Затым пазначыў кожнага з іх знакам крыжа. Звяртаючыся да сабраных Францішак адзначыў, што іх аб’ядноўвае “жаданне Бога”. Паводле Папы важна захоўваць жывой гэту тугу па сустрэчы з Панам, Яго любоўю і міласэрнасцю. “Калі будзе малой прага па жывым Богу, вера рызыкуе пераўтварыцца ў звычку, рызыкуе згаснуць, як агонь, які не падтрымліваецца”, - сказаў Святы Айцец.

На шляху катэхуменату на думку Францішка важнымі з’яўляюцца тры моманты: слуханне, сустрэча і рух. Папа нагадаў, што вера нараджаецца дзякуючы слуханню. “У мітусні шматлікіх галасоў, якія гучаць вакол і унутры нас, вы пачулі і прынялі голас, які ўказаў на Езуса, як на адзінага, хто можа даць поўны сэнс вашаму жыццю”, - звярнуўся Пантыфік да прысутных.

Францішак нагадаў, што людзі былі створаны Богам не для таго, каб прабываць у адзіноце, але каб сустрэцца з Ім і іншымі людзьмі. “Бог першы выходзіць да кожнага з нас; і гэта цудоўна”, - сказаў ён. Паводле Папы, Бог заўсёды цярпліва чакае спрыяючага моманту для сустрэчы з намі, а калі яна адбываецца хоча застацца, каб падтрымліваць, суцяшаць, дарыць сваю радасць. Таксама і Ён мае прагу сустрэчы з намі, адзначыў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў, што вера – гэта шлях, на якім мы часам адчуваем стомленасць і разгубленнасць. Але пасярод цяжкасцяў вера павінна ўмацоўваць ва ўпэўненасці, што Бог заўсёды побач, асабліва ў самых балючых і незразумелых сітуацыях. “Мы пакліканы заўсёды больш уваходзіць унутр таямніцы любові Божай, якая нас пераўзыходзіць і дазваляе жыць са спакоем і надзеяй”, - сказаў Францішак.

Папа пажадаў катэхуменам заўсёды захоўваць энтузіязм першага моманту, калі іх вочы былі адкрыты святлом веры і ўпершыню адчулі на сябе позірк Хрыста.








All the contents on this site are copyrighted ©.