2013-11-22 11:22:02

Святы Айцец: “салідарнасць” стала амаль непрыстойным словам сярод фінансістаў


RealAudioMP3 Святы Айцец скіраваў відэа-пасланне ўдзельнікам 3-га Фестывалю сацыяльнага вучэння Касцёла, які праходзіць у гэтыя дні ў італьянскай Вероне. Пантыфік адзначыў, што знакавай з’яўляецца тэма форуму: “Менш няроўнасці, больш адрозненняў”. На яго думку, сёння свет патрабуе багацця асабістых талентаў. Папа выкарыстаў вобразы сферы і шматгранніка. Першая нагадвае глабалізацыю – гладкую, без граняў, роўную ва ўсіх частках. Але Пантыфіку больш адпавядае шматграннік, бо нагадвае чалавецтва, якое складаецца з мноства элементаў не падобных на сябе ў адзіную чалавечую сям’ю. Адрозненні, падкрэсліў Папа, не могуць быць дэструктыўнымі, і прывёў прыклад канфлікту маладога і старэйшага пакаленняў, калі моладзь адчужае пажылых людзей і не лічыцца з імі.

На думку Святога Айца, сацыяльнае навучанне Касцёла з’яўляецца “выдатным арыенцірам” для тых, хто працуе ў эканоміцы і фінансах; яно “заключае ў сабе масу ідэй” для рэалізацыі свабоды чалавека. Францішак лічыць, што ўжыванне сацыяльнай дактрыны ўтрымлівае містычны сэнс, паколькі яна здольная прыносіць “вялікую выгаду” праз клопат аб беспрацоўных і барацьбу з сацыяльнай несправядлівасцю, не скажаючы сучасных эканамічных падыходаў.

“Салідарнасць” – гэта ключавое слова ў сацыяльнай дактрыне. Але многія хочуць выдаліць яго са слоўніка, таму што гэта нязручнае слова. Для эканомікі і рынку “салідарнасць”, стала амаль непрыстойным словам, заўважыў Папа. Ён падкрэсліў, што, менавіта салідарнасць грае важную ролю для забеспячэння чалавека працай, а “праца і годнасць ідуць рука аб руку”.

Святы Айцец пажадаў удзельнікам форуму новых падыходаў да рэалізацыі сацыяльнага навучання Касцёла, якія б асноўваліся на тым, што ўжо было асягнута.







All the contents on this site are copyrighted ©.