2013-11-22 14:55:43

Святы Айцец сустрэўся з прэм’ер-міністрам Босніі і Герцагавіны


RealAudioMP3 22 лістапада 2013 г. у Ватыкане Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Векаслава Беванду, прэм’ер-міністра Босніі і Герцагавіны. Пасля сустрэчы з Пантыфікам адбылася размова палітыка з арцыбіскупам Пьетра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы. Сустрэчы далі магчымасць для абмену думкамі аб бягучай сітуацыі ў Босніі і Герцагавіне і намаганнях яе кіраўніцтва па садзейнічанні большай адкрытасці на павагу да правоў усіх грамадзян. Прэм’ер-міністр паінфармаваў аб праблемах з якімі сутыкнулася Боснія і Герцагавіна ў выніку цяперашняга эканамічнага крызісу. Было выказана задавальненне існуючымі добрымі двухбаковымі адносінамі, выразам якіх з’яўляецца Базавае пагадненне, падпісанае бакамі ў 2006 г. Суразмоўцы пагадзіліся, што пашырэнне супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай паспрыяе агульнаму дабру і развіццю краіны. Размова ішла таксама аб некаторых пунктах адносна ўжывання вышэйзгаданага Пагаднення і аб укладзе католікаў у грамадства.







All the contents on this site are copyrighted ©.