2013-11-22 12:22:29

Папа нагадаў пра дзве святыні, дзе жыве Бог


RealAudioMP3 Храм з’яўляецца святым месцам, дзе самае галоўнае не рытуал, але аддаванне пашаны Пану, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй св. Імшы 22 лістапада 2013 г. Ён падкрэсліў, што чалавек, як “святыня Святога Духа”, павінен слухаць Бога ўнутры сябе, прасіць Яго аб прабачэнні і ісці за Ім. На думку Францішка хрысціяне страцілі ў частцы “пачуццё адарацыі” – глыбокай пашаны да Бога. Многія думаюць, што мы ідзём у храм, каб сабрацца разам як браты і сёстры, і гэта праўда, “але цэнтр там, дзе ёсць Бог”, - заўважыў Папа. У двух святынях – у “матэрыяльным храме, месцы адарацыі, і духоўным храме ўнутры мяне, дзе знаходзіцца Святы Дух – у гэтых двух храмах нашым стаўленнем павінна быць пабожнасць, якая аддае пашану і слухае, моліцца і просіць прабачэння, хваліць Пана”, - падкрэсліў Святы Айцец, звяртаючыся да сабраных у капліцы Дому св. Марты.







All the contents on this site are copyrighted ©.