2013-11-22 09:45:09

Папа да філіпінцаў: не пытацца: “чаму?”, але проста ўгледзецца ў вочы Бога


RealAudioMP3 Папа Францішак выказаў сваю блізкасць да народа Філіпін. 21 лістапада 2013 г. падчас сустрэчы ў Ватыкане з філіпінскімі вернікамі Святы Айцец прызнаўся, што яго моцна кранула трагедыя, якую прынеслі на паўднёва-усходнія астравы стыхійныя бедствы. Ён пажадаў перажыць гэтыя выпрабаванні з салідарнасцю. Пантыфік падкрэсліў, што ў такія моманты больш, чым шукаць адказу на пытанне: “чаму здараюцца такія рэчы?”, мы павінны ўгледзецца у вочы Бога, бо менавіта там знойдзем бяспеку. У гэтыя моманты болю сілай з’яўляецца малітва, падкрэсліў Папа, але без патрабавання тлумачэнняў, проста з адчуваннем, што наш Айцец побач з намі. Францішак паабяцаў філіпінскаму народу сваю малітву.







All the contents on this site are copyrighted ©.