2013-11-22 10:15:26

Пантыфік: ці ў манастырах яшчэ гарыць лампада чакання Божай будучыні?


RealAudioMP3 “Божая воля з’яўляецца вышэйшым законам, які ўсталёўвае праўдзівую прыналежнасць да Яго”, і прыкладам гэтаму – Найсвяцейшая Панна Марыя, “яна разумее, што місія і тоеснасць яе Сына, перавышаюць яе мацярынства”, - адзначыў Святы Айцец падчас медытацыі ў рамках малітвы Нешпараў у манастыры св. Антонія абата. Пантыфік наведаў супольнасць кляўзуровых бэнэдыктынак у Рыме 21 лістапада 2013 г. Ён заўважыў, што ў абліччы “цяжкасцяў і нечаканасцяў Божага плану, надзея Дзевы ніколі не вагаецца”. Яе надзея сілкуецца ад слухання, сузірання і цярпення. Нават тады, калі яна стала сведкай крыжовай смерці свайго Сына, не згубіла надзеі і не адчувала сябе падманутай, адзначыў Папа. Больш за тое, “адзінай лампадай, якая ззяе на магіле Езуса, з’яўляецца надзея Яго Маці, што ў гэты момант становіцца надзеяй усяго чалавецтва”, - адзначыў Святы Айцец і спытаў законніц: “Ці ў манастырах яшчэ гарыць гэта лампада?”.

Мы многім абавязаны Маці Божай, лічыць Пантыфік. “Яна, маці надзеі, падтрымлівае нас у часы цемры, цяжкасцяў, няўтульнасці, страт уяўных або рэальных чалавечых”, - падкрэсліў ён падчас медытацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.