2013-11-22 13:01:35

Пантыфік лічыць рэгбі прыкладам балансу паміж групай і асобай у імкненні да мэты


RealAudioMP3 Пантыфік сустрэўся 22 лістапада 2013 г. з нацыянальнымі камандамі Італіі і Аргентыны па рэгбі. Ён адзначыў выключнасць гэтага віду спорта, дзе “ёсць фізічнае супрацьстаянне, але няма ніякага насілля, існуе вялікая лаяльнасць і глыбокая павага”; ён карысны для загартавання характару і сілы волі . Паводле Святога Айца, гульня ў рэгбі можа быць прыкладам “балансу паміж групай і асобай” у імкненні да мэты. “Гэта слова так прыгожае, так важнае, яно прымушае задумацца аб жыцці, таму што ўсё наша жыццё імкнецца да мэты”, - адзначыў Папа. “Можа быць, мая інтэрпрэтацыя не вельмі тэхнічная, але гэта тое, якім чынам біскуп бачыць рэгбі”, - пажартаваў ён і пажадаў, каб спартсмены рэалізавалі ўсё гэта таксама ў жыцці па-за стадыёнам.







All the contents on this site are copyrighted ©.