Папа заклікаў Усходнія Цэрквы да актывізацыі зносін з супольнасцямі лацінскага абраду
Пантыфік падкрэсліў
значэнне “прымату катэдры св. Пятра” для “універсальнай камуніі” мясцовых Касцёлаў.
Менавіта прымат дазваляе шматлікім адрозненням у традыцыі, “не перашкаджаць адзінству,
а хутчэй спрыяць яму”, падкрэсліў Святы Айцец 21 лістапада 2013 г. падчас сустрэчы
з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. На
думку Папы, перад Усходнімі Цэрквамі стаіць заданне актывізацыі зносін з супольнасцямі
лацінскага абраду . Ад Цэркваў у Святой Зямлі, паводле яго, можна павучыцца “экуменічнага
духу і дыялогу”. “Геаграфічны , гістарычны і культурны кантэксты, у якіх яны жылі
на працягу стагоддзяў, па сутнасці, робяць іх натуральнымі партнёрамі многіх іншых
хрысціянскіх канфесій і іншых рэлігій”, - адзначыў папа Францішак. Пантыфік выказаў
заклапочанасць сітуацыяй хрысціян на Блізкім Усходзе. Ён заклікаў да малітвы, якая
“абяззбройвае глупства і нараджае дыялог, там, дзе існуе адкрыты канфлікт”. Калі яна
будзе шчырай і настойлівай, учыніць голас хрысціян пяшчотным, але цвёрдым, які будуць
здольнымі пачуць нават кіраўнікі народаў, перакананы Папа.