2013-11-21 10:37:33

Папа: адзінства з Біскупам Рыма для Усходніх Цэркваў стала дарам Святога Духа


RealAudioMP3 Святы Айцец выказаў вялікую павагу да “духоўнай спадчыны хрысціянскага Усходу”. Ён лічыць, што “адзінства з Біскупам Рыма” і “касцёльная камунія”, якія былі ўласным выбарам Усходніх Цэркваў, сталі для іх “дарам Святога Духа”. Пантыфік нагадаў, што гэта ўсё нясе з сабой абавязак умацавання еднасці і салідарнасці ўнутры саміх Патрыярхальных Сінодаў. Папа Францішак сустрэўся 21 лістапада 2013 г. у Ватыкане з Патрыярхамі і Вярхоўнымі архіепіскапамі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Пантыфік заклікаў да адзінства паміж епіскапамі, святарамі і вернікамі. Ён лічыць, што іерархі павінны разумець і падтрымліваць сваіх святароў. Папа звярнуў увагу на патрэбу празрыстасці ў кіраванні царкоўнай маёмасцю і адкрытасці на патрэбы іншых. Ён прызнаўся, што рэалізацыі ўсяго гэтага можа паспрыяць прынцып сінадальнасці, “які з’яўляецца адметнай рысай Усходніх Цэркваў”.

Святы Айцец папрасіў іерархаў маліцца за яго і засведчыў сваю адкрытасць на іх прапановы адносна жыцця і дзейнасці Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.