2013-11-21 11:16:00

Пантыфік благаславіць выяву філіпінскага святога ў ватыканскіх гротах


RealAudioMP3 21 лістапада 2013 г. Папа Францішак благаславіць выяву філіпінскага святога Пэдра Калунгсода, якая будзе змешчана ў гротах базылікі св. Пятра. Набажэнству будзе папярэднічаць св. Імша, якую ўзначаліць кардынал Луіс Антоніа Тагле, арцыбіскуп Манілы. Каля 120 святароў з розных частак Італіі разам з пурпуратам будуць маліцца за ахвяр стыхійных бедстваў, якія абрынуліся ў апошнія месяцы на Філіпіны. Выява была зроблена ў студыі мазаікі Фабрыкі св. Пятра. У ёй выкарыстаны 600 розных тонаў і адценняў.

Св. Пэдра Калунгсод быў адным з першых ураджэнцаў Філіпін, якія адправіліся разам з іспанскімі езуітамі займацца місійнай дзейнасцю сярод народа Чамора на Гуаме і Марыянскіх астравах. Ён загінуў мучаніцкай смерцю ад рук абарыгенаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.