Настаяцельніца манастыра: кляўзура – гэта не імкненне быць па-за светам
Абатэса бэнэдыктынскага
кляўзуровага манастыра св. Антонія лічыць, што кляўзура – гэта не імкненне быць па-за
светам, але спроба больш унікнуць у гісторыю нашага часу. Тут важна разумець, лічыць
сястра Мікела, што гэта не лёгкі шлях – шлях малітвы і радыкальнага адрачэння сябе.
Яна нагадала, што манастычная традыцыя кладзе побач малітву і працу, цішыню і адзіноту.
Папа Францішак наведае манастыр на Авентынскім пагорку ў Рыме 21 лістапада 2013 г.
– у Дзень кантэмпляцыйнага жыцця. Візіт працягнецца каля гадзіны, і будзе ўключаць
у сябе момант малітвы з законніцамі і асабістую размову Пантыфіка з імі.