Рэліквіі св. Пятра выставяць на ватыканскай плошчы
У нядзелю 24 лістапада
2013 г., на завяршэнне Года веры, на галоўнай ватыканскай плошчы адбудзецца выстаўленне
рэліквій св. Пятра. Косткі, якія традыцыя прыпісвае Князю апосталаў, змешчаны ў спецыяльную
урну. У 1971 г. яна была пераказана ў дары для Паўла VI і захоўвалася ў папскіх апартаментах
да канца пантыфікату Бэнэдыкта XVI. У апошнія гады урна выстаўлялася кожны год 29
чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, у прыватнай капліцы Пантыфіка.
У нядзелю рэліквіі ўпершыню будуць выстаўлены для публічнага ўшанавання.
Рэліквіі
былі знойдзены ўнутры нішы ў сцяне гроту базылікі св. Пятра эпохі імператара Канстанціна.
Было прынята рашэнне прыступіць да іх вывучэння і аналізу, даручыўшы гэту працу экспертам
і спецыялістам у галіне эксперыментальных навук, з удзелам антраполага Венеранда Карэнці.
Тое, што рэліквіі належаць апосталу Пятру, было абвешчана папам Паўлам VI 26 чэрвеня
1968 г.