Папа Францішак выдасць сваю першую Апостальскую адгартацыю
Папа Францішак выдасць
Апостальскую адгартацыю, прысвечаную абвяшчэнню Евангелля ў сучасным свеце. Яна атрымае
назву “Evangelii Gaudium” (Евангелле радасці), паведаміла 19 лістапада 2013 г. Зала
Друку Апостальскай Сталіцы, запрашаючы журналістаў прыняць удзел у прэзентацыі папскага
дакументу. Яна пройдзе ў Ватыкане 26 лістапада 2013 г. Адгартацыя прымеркавана да
заканчэння Года веры. Урачыстая св. Імша, якая стане яго заключным пунктам, адбудзецца
ў Ватыкане ў бліжэйшую нядзелю, 24 лістапада. Яе ўзначаліць Пантыфік. Трэба адзначыць,
што “Evangelii Gaudium” стане першай Апостальскай адгартацыяй папы Францішка.