2013-11-19 09:58:42

Пантыфік сустрэўся з кіраўніком Міжнароднай арганізацыі працы


RealAudioMP3 Генеральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр у размове з папам Францішкам выказаў заклапочанасць становішчам найбольш уразлівых слаёў грамадства: працуючых дзецей, хатніх работнікаў і мігрантаў. Падчас сустрэчы 18 лістапада 2013 г. прафсаюзны дзеяч і Пантыфік звярнулі ўвагу на складаную сітуацыю асоб, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі. Суразмоўцы пагадзіліся, што канцэпцыя годнай працы павінна быць уключна ў мэты развіцця на перыяд пасля 2015 г.

Дырэктар паведаміў, што арганізацыя, якую ён узначальвае, супрацоўнічае з шэрагам каталіцкіх устаноў і дыкастэрый Рымскай курыі, у тым ліку: Папскай радай “Iustitia et Pax” і Папскай радай пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.

Гай Райдэр з’яўляецца генеральным дырэктарам Міжнароднай арганізацыі працы з кастрычніка 2012 г. Ён першы прафсаюзны дзеяч, якога абралі на гэту пасаду.







All the contents on this site are copyrighted ©.