2013-11-19 15:47:50

Ватыканскі іерарх пра ролю капеланаў мігранцкіх супольнасцяў


RealAudioMP3 Святары, якія працуюць з мігранатамі, павінны дапамагаць ім захоўваць сваю этнічную, культурную, моўную і рэлігійную ідэнтычнасць. Апроч таго, трэба дапамагаць інтэграцыі гэтай катэгорыі асоб у жыццё мясцовых Касцёлаў. Гэтыя задачы паставіў перад капеланамі, працуючымі з мігрантамі, кардынал Антоніа Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Ён сустрэўся 19 лістапада 2013 г. са святарамі, якія адказваюць за душпастырскую апеку польскіх перасяленцаў. Яны знаходзяцца ў гэтыя дні з пілігрымкай у Рыме.

Значэнне феномену перамяшчэння людзей пастаянна расце, адзначыў іерарх. Таму, на яго думку, Касцёл павінен дапамагчы пераўзыходзіць межы, прычым не толькі геаграфічныя, але і сацыяльныя і культурныя. У сучасным грамадстве, якое адзначаецца глабалізацыяй, перад Касцёлам стаіць выклік прыняць і клапаціцца аб мігрантах. Што датычыцца абавязкаў святароў, якія працуюць з гэтай катэгорыяй людзей, кардынал Вэльё запрасіў іх пазбягаць “стварэння культурнага гета” і спрыяць “чыстай і простай асіміляцыі мігрантаў у мясцовую культуру”.







All the contents on this site are copyrighted ©.