2013-11-18 11:11:58

Арцыбіскуп Паралін прыступіў да выканання абавязкаў Дзяржсакратара


RealAudioMP3 18 лістапада 2013 г., арцыбіскуп Пьетра Паралін прыступіў да выканання абавязкаў Дзяржсакратара Яго Святасці Папы. Іерарх прыбыў у Ватыкан яшчэ 16 лістапада і, паводле заявы кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, пасяліўся ў Доме св. Марты, дзе пражывае і папа Францішак. “Дзяржаўны сакратарыят вітае новага Дзяржсактарара арцыбіскупа Пьетра Параліна, які прыбыў у офіс сёння раніцай”, - такое твіт-паведамленне з’явілася 18 лістапада на акаўнце дыкастэрыі @terzaloggia.

Рашэнне аб прызначэнні былога нунцыя ў Венесуэле, арцыбіскупа Параліна, на пасаду Дзяржсакратара папа Францішак абвясціў яшчэ 31 жніўня 2013 г. Кардынал Тарчызіо Бэртонэ, якія займаў гэту пасаду на працягу апошніх сямі гадоў, афіцыйна пакінуў яе 15 кастрычніка. Яго наступнік прыступіў да сваіх абавязкаў толькі сёння з прычыны перанесенай некалькі тыдняў таму хірургічнай аперацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.